У многіх раёнах рэспублікі ў аўторак, 1 ліпеня, днём чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі да 15-20 м/с. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведаміляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, трэба чакаць пераменную воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходнім парывістым, ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах папярэджваюць аб моцным парывістым.
Ноччу слупок тэрмометра будзе вагацца ад 9 да 14 °С вышэй за нуль, днём паветра прагрэецца да 19-25 °С са знакам плюс.