Top.Mail.Ru

У Беларусі другі ўкос траў правялі на амаль 17% плошчаў

Аграрыі выканалі другі ўкос траў на плошчы 176,8 тыс. га, што складае 16,6% ад запланаванага. Колькі травяных кармоў заклалі ў засекі работнікі аграпрамысловага комплексу краіны, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Нарыхтоўка кармоў для жывёлы рухаецца дынамічна. Паводле актуальных звестак, аграрыі рэспублікі правялі першы ўкос траў на плошчы звыш 1,2 млн га, або 92,4% ад запланаванага. Прыбраныя з палёў травы першага ўкосу на плошчы каля 1,2 млн га, што складае 94,8% да скошанага. 

У Брэсцкай і Мінскай абласцях першую касавіцу ўжо завяршылі, у Гродзенскай вобласці, дзе скошана 99,9% траў, яна ўшчыльную наблізілася да фінішу, яшчэ ў дзвюх абласцях набірае абароты: у Магілёўскай вобласці першы ўкос траў выкананы на 92,5% плошчаў, у Гомельскай — на 90,6%. Работнікі аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці скасілі травы на 64,4% запланаваных плошчаў. У шэрагу рэгіёнаў актыўна ідзе другі ўкос траў. Так, у Брэсцкай вобласці другі ўкос траў правялі на 48,2% плошчаў, у Мінскай — на 19,5%, у Гродзенскай — на 17,1%.

На сённяшні дзець з двух укосаў нарыхтавана амаль 7 млн т сенажу — 49,9% да плана (у тым ліку ў палімерным пакаванні 151,5 тыс. т), 57,9 тыс. т сена — звыш 8% да плана і 230,3 тыс. т сіласу — 1,11%.

Працягваюць гаспадаркі, акрамя таго, праводзіць вапнаванне кіслых глеб, паколькі даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрыманні аптымальнага глебавага асяроддзя. Работы выкананы на 43,2% ад плана.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю