Top.Mail.Ru
245

У Беларусі ўдакладнены парадак правядзення дзяржаўнага будаўнічага нагляду

У Беларусі ўдакладнены парадак ажыццяўлення дзяржаўнага будаўнічага нагляду, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.



Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Дакумент падрыхтаваны ў мэтах прывядзення нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць органаў Дзяржбуднагляду, у адпаведнасць з асобнымі ўказамі Прэзідэнта.

«У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 6 чэрвеня 2025 года № 227 „Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці“ пастановай удакладняюцца правы органаў Дзяржбуднагляду пры ажыццяўленні дзейнасці ў частцы доступу на аб’екты і атрымання ад удзельнікаў будаўніцтва неабходных дакументаў. Згодна з Указам Прэзідэнта ад 11 жніўня 2025 года № 301 „Аб будаўніцтве аб’ектаў сотавай сувязі“ пералік аб’ектаў, на якіх не ажыццяўляецца дзяржаўны будаўнічы нагляд, дапоўнены аб’ектамі сотавай рухомай электрасувязі вышынёй да 27 метраў уключна», — паведамілі ў прэс-службе.

Удакладняецца тэрміналогія і ўносіцца шэраг змяненняў юрыдычнага і рэдакцыйна-тэхнічнага характару. Таксама для спрашчэння працэдур у будаўніцтве з пераліку дакументаў, што прадстаўляюцца заказчыкам пры звароце па выдачу заключэння па пабудаваным аб’екце, выключаюцца копіі плацежных даручэнняў, якія пацвярджаюць пералік мэтавых адлічэнняў на ўтрыманне органаў Дзяржбуднагляду.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2026 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю