«Цукровыя буракі ўбраны з 24% плошчаў, што складае 26 тыс. га. Накапана 1 млн 230 тыс. т карняплода сярэдняй ураджайнасцю 471 ц/га, што вышэй за леташнюю на 28,3 ц/га», расказалі ў прэс-службе.
Паводле аператыўных даных на 19 верасня, з палёў краіны намалочана 9 млн. 7 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 2260 тыс. т, Гродзенская — 1744 тыс. т, Брэсцкая — 1684 тыс. т, Магілёўская — 1265 тыс. т, Гомельская — 1051 тыс. т, Віцебская — 1003 тыс. т.
-
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 99% плошчаў, што складае 2395 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за леташнюю на 8,2 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 666 тыс. т — 95% ад плана.
- Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 549 тыс. га (37% запланаванага).
- Нарыхтавана льнотрасты 99 тыс. т ураджайнасцю 45 ц/га, што вышэй за леташнюю на 11,1 ц/га.
- Кукуруза на сілас і зялёны корм прыбрана з 25% плошчаў, што складае 238 тыс. га.
- Нарыхтавана сена 510 тыс. т (71% плана), сенажу — 13 млн 445 тыс. т (96% плана).
- Травяных кармоў нарыхтавана 5 млн. 569 тыс. т (55% плана).
- Бульбы ў краіне накапана 225 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 340 ц/га, што вышэй за леташнюю на 30,4 ц/га.