У Беларусі ўбрана 48,7 тыс. га азімага ячменю — 19,9 працэнта ўборачнай плошчы, паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Намалочана 194 тыс. т з ураджайнасцю 39,8 ц/га. Найбольш актыўна ідзе ўборачная кампанія ў Брэсцкай (убрана 47,9 працэнта плошчаў), Гомельскай (38,9 працэнта) і Гродзенскай (33,4 працэнта) абласцях. Па ўраджайнасці ў лідэрах Гродзенская (53,5 ц/га), Брэсцкая (46 ц/га), Мінская (42,8 працэнта) вобласці.
Таксама гаспадаркі пачалі церабленне лёну. Работы праведзены на 2,48 тыс. га, што складае крыху больш за 5 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Што датычыцца нарыхтоўкі кармоў для жывёлы, то скошана траў другім укосам на плошчы 432,9 тыс. га — 40,5 працэнта да плана. 241 тыс. т сіласу — 1,17 працэнта Усяго нарыхтавана травяных кармоў звыш 2,6 млн т кармавых адзінак — 26,2 працэнта да плана.
Акрамя таго, гаспадаркі прадаўжаюць праводзіць вапнаванне кіслых глеб — даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя.