Дакумент устанаўлівае, якія суб’екты абавязаны быць уключаны ў рэестр, а таксама якія патрабаванні і працэдуры неабходна выконваць. Устаноўлена, што праводзіць культурна-відовішчныя мерапрыемствы з удзелам беларускіх або замежных выканаўцаў могуць толькі арганізатары, звесткі аб якіх унесены ў такую базу даных. Яны маюць права ажыццяўляць адзін або некалькі відаў дзейнасці (паказваюцца ў рэестры і выпісцы з яго). Вызначаны выпадкі, калі патрабаванні не распаўсюджваюцца на арганізатараў мерапрыемстваў з удзелам беларускіх выканаўцаў.
Таксама ў пастанове пералічаныя абавязкі арганізатараў мерапрыемстваў, у тым ліку па наяўнасці выпіскі з рэестра, рэалізацыі ўваходных білетаў і друкаванай прадукцыі і інш.
Арганізатары мерапрыемстваў, уключаныя ў рэестр, абавязаны ў месячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу пастановы падаць у Міністэрства культуры дакументы, прадугледжаныя ў абноўленым палажэнні аб парадку фарміравання і вядзення рэестра. Прызнаныя страціўшымі сілу пастанова Савета Міністраў ад 22 чэрвеня 2022 года № 401, шэраг пунктаў пастаноў Савета Міністраў ад 2 верасня 2023 года № 574, ад 19 верасня 2023 года № 608, ад 23 красавіка 2024 года № 312.
Дакумент уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.