Беларускі транспарт працуе па абноўленых стандартах: з мая змяніліся крытэры ацэнкі якасці паслуг. Колькі аўтобусаў прызначана на дзве тысячы чалавек? Як часта яны мусяць хадзіць у маленькіх вёсках? І галоўнае: ці выконваюцца нормы на практыцы? Пра гэта паведамляе ont.by.
Унутраны пасажырапаток у краіне расце. Толькі за першыя чатыры месяцы года перавезена больш за 500 мільёнаў чалавек — і гэта на 1,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года. Усяго за мінулы год у Беларусі перавезлі больш за 1,5 мільярда чалавек.
Па нарматывах у буйных гарадах на дзве тысячы чалавек прыпадае адна адзінка наземнага транспарту. Калі насельніцтва ад 10 да 30 тысяч чалавек, адзін аўтобус — на 8 тысяч жыхароў. Устанаўліваецца мінімальная колькасць рэйсаў для вёсак, дзе жыве ад 20 да 50 чалавек — не менш як чатыры на тыдзень.