У Беларусі аб'яўлена штармавое папярэджанне з-за замаразкаў да мінус 3, якія чакаюцца ў начны час 25-26 верасня на большай частцы тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе малавоблачна. Без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўначы слабы, удзень 3-8 м/с.
Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3, месцамі тэмпература паветра складзе 1-5 градусаў вышэй за нуль. Тэмпература паветра днём складзе 11-16 градусаў цяпла.