Top.Mail.Ru
245

У Беларусі 15 лістапада прагназуюцца дажджы, магчымы мокры снег

У Беларусі 15 лістапада прагназуюцца дажджы, месцамі моцныя, магчымы мокры снег. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ноччу і раніцай будзе воблачна. Часам будуць ісці дажджы, месцамі моцныя. Магчымы мокры снег.

Днём чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна па паўднёвым усходзе прагназуюцца дажджы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5—10 м/с, у асобных раёнах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, па поўдні — да плюс 8 градусаў. Вечарам па паўночнай палавіне чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра да 1—4 градусаў са знакам мінус.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю