Top.Mail.Ru
88

У Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі па­чаў вя­шчан­не но­вы тэ­ле­ка­нал «Саюзны» — у эфі­ры ён 24/7

Іс­ці ад жыц­ця

З першых секунд красавіка, роўна ў 00.00, на экранах тэлевізараў з’явіўся лагатып тэлеканала, які ўваходзіць у структуру Медыякампаніі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Адшукаць «Саюзны» нескладана — ён даступны на той жа кнопцы, якая раней адпавядала тэлеканалу «БелРос».

— Мы будзем напаўняць эфір, абапіраючыся на рэальныя запыты нашых гледачоў, — падкрэсліла напярэдадні пачатку вяшчання новага тэлеканала дырэктар Медыякампаніі Саюзнай дзяржавы Кацярына АБРАМАВА. — Будзем кіравацца прынцыпам, які сфармуляваў Аляксандр Лукашэнка: у саюзным будаўніцтве Беларусь і Расія ідуць «ад жыцця». Менавіта таму нашымі героямі стануць не толькі афіцыйныя асобы, але і касманаўты, вучоныя, спартсмены, навукоўцы, людзі, якія перажылі вайну, — тыя, чые гісторыі сапраўды кранаюць і аб’ядноўваюць. Ключавая задача — зрабіць афіцыйнае чалавечным. Саюзная дзяржава — гэта мільёны жывых сувязяў паміж людзьмі. Наша задача — паказаць не як праект, а як жыццё.

Ужо ў першы дзень вяшчання «Саюзны» прапанаваў гледачам гістарычны падкаст, дакументальныя стужкі, якімі падзяліліся калегі з Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў АНТ, СТБ, «Мір», RT, расійскага таварыства «Веды», а таксама мастацкія фільмы. У праграме — выпускі навін, каментарыі экспертаў і інтэрв’ю на актуальныя тэмы. Не абыдзецца і без цікавых праектаў, кінакарцін і серыялаў. У прыватнасці, для паказу на «Саюзным» вялікую падборку сваіх стужак з залатой калекцыі прадставіць Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

Прадугледжана кругласутачнае вяшчанне новага тэлеканала ў Расіі і Беларусі праз кабель, спадарожнік, OTT-платформы, а таксама ў сетцы інтэрнэт на ўсіх даступных рэсурсах: VK, VK Відэа, VK Clіps, ОК, MAX, Telegram і не толькі.

Нагадаем, Медыякампанія створана ў адпаведнасці з пастановай Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ад 29.01.2024 года і пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 05.11.2024 года 

«Аб рэфармаванні СМІ Саюзнай дзяржавы». Яе асноўная мэта — фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы. 

У яе задачы ўваходзяць вытворчасць і распаўсюджванне тэлевізійных, інтэрнэт- і друкаваных матэрыялаў аб жыцці ў Беларусі і Расіі, асвятленне інтэграцыйных працэсаў, сумеснай гісторыі, культуры і тэхналогій.

Віктар КУКЛОЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю