Top.Mail.Ru
233

У БДУ абмеркавалі стратэгію развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў. Арыенцір на якасць, кампетэнцыі будучыні і новыя тэхналогіі

У Беларускім дзяржаўным універсітэце прадставілі і абмеркавалі стратэгію развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў. У абмеркаванні прымалі ўдзел кіраўнікі факультэтаў і інстытутаў, дырэктары прадпрыемстваў, кафедраў, начальнікі галоўных упраўленняў і ўпраўленняў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і студэнтаў БДУ.



У аснову прапанаванай стратэгіі, па словах рэктара БДУ Андрэя КАРАЛЯ, пакладзены вынікі выканання мэт БДУ, пастаўленых у перыяд з 2021 па 2025 гады, а таксама сучасныя тэндэнцыі навукова-тэхнічнага развіцця і нацыянальныя сацыяльна-эканамічныя прыярытэты. Галоўны акцэнт у стратэгіі зроблены на павышэнні якасці навучання. Прадстаўленая стратэгія ўключае канкрэтныя мэты і задачы па яе рэалізацыі, якія дазволяць умацаваць дасягненні БДУ і працягнуць яго эфектыўнае развіццё.

— Ёсць вялікі запыт ад заказчыкаў кадраў на нестандартна думаючую, а не экіпіяваную інфармацыяй, асобу, — сказаў кіраўнік ВНУ. — Таму важная адукацыя, якая дазваляе студэнту самарэалізавацца за кошт індывідуалізацыі і выбудоўвання ўласнай адукацыйнай траекторыі.

Адным з яркіх і ўражлівых момантаў Савета стаў даклад Андрэя Караля аб асноўных выніках дзейнасці ВНУ за апошнія гады. У невялікім выступленні кіраўніка было шмат вялікіх лічбаў і ўражлівых поспехаў, галоўным з якіх стала атрыманне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Высокая ўзнагарода, са слоў рэктара, стала пацвярджэннем эфектыўнасці ўсебаковай працы супрацоўнікаў БДУ.

— Універсітэт паспяхова рэалізоўвае сваю місію — «Быць заўсёды першым», і за гэтым стаіць вялікая адказнасць, — сказаў рэктар. — Мы дасягнулі высокіх вынікаў у адукацыйнай, навуковай, міжнароднай дзейнасці, развілі нашу інфраструктуру, многае зрабілі для ўмацавання духоўна-маральных каштоўнасцяў моладзі

У БДУ за апошнія гады адкрыты 25 новых спецыяльнасцяў, з якіх 23 — унікальныя. Эфектыўна рэалізавана сістэма эўрыстычнага навучання, укаранёны інавацыйныя падыходы ў навучанне. Упершыню за апошнія 10 гадоў экспарт навукаёмістых тавараў і паслуг перасягнуў мяжу ў 4 млн долараў. За апошнія пяць гадоў універсітэт чатыры разы станавіўся лепшым экспарцёрам года. 

Кожная 3-я доктарская і 4-я кандыдацкая дысертацыі абараняюцца супрацоўнікамі ўніверсітэта, кожны пяты ўладальнік стыпендыі аспірантам фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вучыцца ва ўніверсітэце. У Белдзяржуніверсітэце пачалі ствараць унікальную прадукцыю — нанаспадарожнікі і лекавыя прэпараты. Таксама адзначаецца рост на — 60,6% колькасці замежных аспірантаў.

БДУ стабільна захоўвае лідарства ў Беларусі па публікацыйнай актыўнасці і цытаванні навукоўцаў паводле дадзеных РІНЦ. Дарэчы, на БДУ прыпадае 19 % цытаванняў работ беларускіх вучоных сярод усіх навуковых і адукацыйных арганізацый Беларусі. 

Алена ВІНАГРАДАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю