Top.Mail.Ru
213

У Байкальску падлетак забіў чацвярых сяброў пасля вечарынкі і падпаліў дом

Мінулай ноччу ў Байкальску (Іркуцкая вобласць Расіі) адбыўся інцыдэнт, у выніку якога загінулі пяцёра падлеткаў. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Усё адбылося ў прыватным доме ў Іркуцкай вобласці. Кампанія сяброў адзначала свята, і частка рабят засталіся на ноч, астатнія — сышлі дадому. Нечакана адзін з прысутных схапіў нож і напаў на іншых прыяцеляў.

Чацвёра памерлі на месцы, яшчэ чацвярых даставілі з рознымі траўмамі ў бальніцу. Сам нападаючы загінуў з-за ўчыненага ім жа пажару. Аднаго з тых, хто выжыў, прааперавалі, ён знаходзіцца ў цяжкім стане, паведаміў губернатар рэгіёну. Яшчэ тром іншым спатрэбілася дапамога псіхолагаў. Распачата крымінальная справа.

Трохдзённая жалоба аб’яўлена ў Байкальскім гарадскім паселішчы, дзе загінулі пяць падлеткаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю