У Бабруйску жанчына не змагла зняць пярсцёнак з пальца перад накладаннем гіпсу. Але на дапамогу ёй прыйшлі ратавальнікі. Пра гэта БелТА расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
У Бабруйскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях звярнулася мясцовая жыхарка з пераломам рукі. Перад тым, як накладваць гіпс на пашкоджаную канечнасць, трэба было зняць пярсцёнак з ацёклай рукі. Пры дапамозе спецыяльнага інструмента ратавальнікі акуратна вызвалілі руку.
Цяпер жанчына можа працягнуць лячэнне.