Top.Mail.Ru
269

У Бабруйску лось уварваўся ў дом і лёг на ложак

Незвычайны інцыдэнт адбыўся раніцай 25 мая ў Бабруйску: лось заскочыў у жылы дом праз акно, учыніў пагром, а затым лёг на ложак перад тэлевізарам, паведамляе «Вечерний Бабруйск».


Як паведамілі ў рэгіянальнай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, маладая жывёла хутчэй за ўсё была адагнана маці, як гэта часта адбываецца ў маі — у перыяд цялення ў ласёў і казуль. Сяголетак спалохаўся і збег у населены пункт.

photo.jpg

«Уявіце, жывёла вагой 200 кг аказалася ў невялікай прасторы. Вядома, лось кідаўся, учыніў пагром, моцна сябе пашкодзіў», — расказаў намеснік начальніка Бабруйскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Салановіч.

Спецыялісты знайшлі лася ў спальні — ён ляжаў на ложку перад уключаным тэлевізарам. Жывёлу паспрабавалі абезруховіць з дапамогай заспакаяльнага, якое было ўведзена праз спецыяльны дроцік. Аднак на першую дозу лось не адрэагаваў. Праз паўгадзіны, калі спецыялісты зайшлі ў пакой, лось ужо быў мёртвы.

photo (1).jpg

Па словах Ігара Салановіча, прычынай смерці стала страта крыві: у жывёлы былі множныя парэзы, як мяркуецца, была закранутая сцегнавая артэрыя. Цела лася эвакуіравалі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю