Top.Mail.Ru
187

У Амстэрдаме начны пажар знішчыў 150-гадовы будынак царквы

Моцны пажар знішчыў 150-гадовы будынак царквы Вондэлкерк, размешчанай у цэнтры Амстэрдама, паведамляе ТАСС са спасылкай на партал NH Nieuws.Паведаміла БелТА 


Папярэдне вядома, што ўзгаранне ўзнікла каля гадзіны ночы, агонь хутка ахапіў увесь храм. Прычыны пажару пакуль не ўстаноўлены. Захоўваецца рызыка разбурэння будынка.

Прадстаўнікі экстранных службаў ачапілі ўсе вуліцы вакол храма. З-за небяспекі распаўсюджвання агню на суседнія дамы некалькі дзясяткаў іх жыхароў былі эвакуіраваны.

Паводле даных крыніцы, помнік архітэктуры не падлягае аднаўленню.

Неагатычная царква Вондэлкерк была ўзведзена ў 1872-80 гадах па праекце архітэктара П’ера Кейперса. Будынак лічыцца аб’ектам нацыянальнай культурнай спадчыны Нідэрландаў. Апошнія гады царква не выкарыстоўвалася па прызначэнні, функцыянавала як культурная прастора, дзе праходзілі выставы, канцэрты і грамадскія мерапрыемствы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю