Top.Mail.Ru
361

У адным раёне Беларусі дазволена наведванне лясоў, у астатніх дзейнічаюць забароны і абмежаванні

Такая інфармацыя змяшчаецца на інтэрактыўнай карце Мінлясгаса.



Так, наведваць лясы можна толькі ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. У Баранавіцкім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім, Пружанскім і Ляхавіцкім раёнах уведзеныя забароны. У астатніх раёнах рэгіёну дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў.

Катэгарычна нельга хадзіць у лес ва ўсёй Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Забароны закранулі і поўдзень Мінскай вобласці: Клецкага, Капыльскага, Уздзенскага, Любанскага, Старадарожскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Стаўбцоўскага і Салігорскага раёнаў.

У Гродзенскай вобласці ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў. У Віцебскай вобласці пераважна такая ж карціна — толькі ў Дубровенскім, Аршанскім і Талачынскім забаронена наведваць лес.

У Мінлясгасе заклікаюць грамадзян устрымацца ад наведвання лясоў, выконваць правілы паводзін у экамасівах. Нягледзячы на начное пахаладанне, няпростая пажаранебяспечная абстаноўка захоўваецца. Аператыўныя змены можна адсачыць на спецыяльнай карце, размешчанай на сайце міністэрства.

Фота sb.by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю