Top.Mail.Ru
227

У аўторак — моцныя дажджы

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 27 мая надвор’е ў Беларусі прадоўжыць вызначаць маларухомы франтальны раздзел, а па захадзе краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. 


Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі па краіне слабы туман. Вецер пераменных кірункаў ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 °C па захадзе да плюс 16 °C па ўсходзе краіны. Максімальная тэмпература днём чакаецца ад плюс 13 да плюс 19 °С, а ў заходніх і ўсходніх раёнах Беларусі ад плюс 20 да плюс 25 °С. Атмасферны ціск ноччу будзе расці, днём істотна не зменіцца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю