Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 29 красавіка з Балтыйскага мора чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў і цёплых паветраных мас.
Воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер Заходняй чвэрці парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1—плюс 8 °С, на тарфяніках Палесся месцамі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 2 °С. Максімальная тэмпература паветра днём складзе ад ад плюс 11 °С па паўночным усходзе да плюс 21 °С па паўднёвым захадзе Беларусі.
Сяргей КУРКАЧ