Top.Mail.Ru

У аўторак да 29 °С

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 22 красавіка надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса.


Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 8 да плюс 14 °С, месцамі плюс 4 — плюс 7 °С, максімальная днём будзе даходзіць да плюс 23 — плюс 29 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю