Аўстралійская энергетычная кампанія Origin Energy паведаміла, што ў выніку ўзлому хакеры атрымалі доступ да даных 900 тыс. цяперашніх і былых кліентаў. Пра гэта паведамляе БелТА.
Кіраўніцтва кампаніі заявіла, што ўпершыню пра патэнцыяльную пагрозу бяспецы стала вядома ў пачатку ліпеня. Срод скрадзеных даных маглі апынуцца імёны і прозвішчы кліентаў кампаніі, іх нумары тэлефонаў, некаторыя даныя аб крэдытных картках.
Генеральны дырэктар Origin Energy Фрэнк Калабрыя адзначыў, што эксперты па кібербяспецы завяршылі пачатковы этап расследавання інцыдэнту і звязаліся з кліентамі, чые даныя былі скрадзены.
Па сцвярджэнні ABC News, меркаваны хакер звязаўся з вяшчальнай карпарацыяй і адправіў каля 50 здымкаў экрана з данымі кліентаў Origin Energy, а таксама здымак унутранай сістэмы кампаніі.