Top.Mail.Ru

Турэцкі дыпламат: Турцыя надае вялікае значэнне развіццю адносін з Беларуссю

Турцыя надае вялікае значэнне развіццю адносін з Беларуссю. Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэм Ешык на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 102-й гадавіны Турэцкай Рэспублікі, паведаміла БелТА.


«З’яўляючыся першай краінай, якая прызнала незалежнасць Беларусі, Турцыя надае вялікае значэнне адносінам з ёй. Дружалюбныя адносіны паміж Турцыяй і Беларуссю, заснаваныя на ўзаемнай павазе, даверы і супрацоўніцтве, з кожным годам развіваюцца ўсё больш», — падкрэсліў дыпламат.


Ён звярнуў увагу на развіццё ўсебаковага ўзаемадзеяння дзвюх краін, уключаючы парламенцкую лінію. «Мы адзначаем наш нацыянальны дзень у прысутнасці дэпутатаў Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі-старшыні і чатырох членаў міжпарламенцкай групы дружбы Турцыя—Беларусь», — сказаў пасол.

Гючлю Джэм Ешык выказаў меркаванне, што паглыбленне і пашырэнне двухбаковых адносін Турцыі і Беларусі таксама знаходзіць адлюстраванне ў павелічэнні колькасці кантактаў і ўзаемных візітаў. Толькі за апошнія месяцы некалькі дэлегацый з Турцыі пабывалі ў Мінску, у тым ліку па лініі пластычнай хірургі, адукацыйнага супрацоўніцтва, а таксама гандлёва-прамысловай палаты Анкары і Асацыяцыі бізнесменаў АСКОН, якія прынялі ўдзел у Мінскім эканамічным форуме міжнароднага супрацоўніцтва. Па словах дыпламата, вялікае значэнне меў візіт у Мінск старшыні Вышэйшага выбарчага савета і яго ўдзел у II Міжнародным электаральным форуме.

«Візіты дэманструюць наша імкненне да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю па шырокім коле пытанняў: ад гандлю і навукі да спорту і адукацыі, і ў розных фарматах. Гэтыя намаганні, безумоўна, будуць працягнутыя», — запэўніў пасол.


Кіраўнік дыпламатычнай місіі таксама зачытаў пасланне лідара сваёй краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана з нагоды 102-й гадавіны Турэцкай Рэспублікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю