Top.Mail.Ru

Турчын заклікаў за два гады ліквідаваць прававыя прабелы ў ЕАЭС для развіцця ўзаемнага гандлю

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын заклікаў за два гады ліквідаваць прававыя прабелы ў ЕАЭС для развіцця ўзаемнага гандлю. Пра гэта ён заявіў падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, паведамляе БелТА.


«Бар’ерная тэматыка ў той ці іншай пастаноўцы практычна на пастаяннай аснове гучыць на пасяджэннях міжурадсавета. Фактычна, калегі, мы ўхіляемся ад вырашэння існуючых ва ўзаемным гандлі праблем. Лічу, што надышоў час для канкрэтных рашэнняў, пабудовы больш дынамічнай і канкурэнтаздольнай эканамічнай прасторы ў рамках ЕАЭС. Давайце паставім перад сабой дакладную задачу — за два гады максімальна зняць прававыя прабелы ў гэтай важнай сферы», — сказаў Аляксандр Турчын.

Прэм’ер-міністр таксама падкрэсліў, што неабходна паскорыцца з завяршэннем работы па ўстанаўленні ў рамках ЕАЭС адзіных патрабаванняў бяспекі прадукцыі. «За апошнія пяць гадоў змаглі прыняць толькі чатыры тэхнічныя рэгламенты і ніяк не можам падступіцца да распрацоўкі астатніх дзесяці. Пры фарміраванні сістэмы лічбавага тэхнічнага рэгулявання ЕАЭС трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу пераходу на электронныя формы дазвольных дакументаў у сферы ацэнкі адпаведнасці, павышэнню дакладнасці звестак аб бяспецы прадукцыі, вырашэнню ўсіх пытанняў з электроннымі пашпартамі транспартных сродкаў», — адзначыў ён.

Кіраўнік беларускага ўрада таксама адзначыў важнасць далейшага развіцця турыстычнага сектара ЕАЭС. «Гэта вялізны па сваім патэнцыяле і пакуль яшчэ незасвоены рынак, які нам трэба сур’ёзна развіваць. Арганізацыя сумесных турыстычных маршрутаў запатрабуе істотнай інфармацыйнай падтрымкі, стварэння агульных платформ, сайтаў і мабільных дадаткаў з інфармацыяй аб сумесных маршрутах, славутасцях і паслугах, стварэння ўмоў для ўзаемнага прыцягнення інвестараў у турыстычную інфраструктуру, фарміравання механізмаў інвестыцыйных магчымасцяў для гасцінічна-турыстычнай сферы», — пазначыў Аляксандр Турчын.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю