Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас сумеснага пасяджэння Наглядальнага савета і агульнага сходу акцыянераў у Банку развіцця ацаніў вынікі работы банка. Асноўная тэматыка мерапрыемства-падвядзенне вынікаў працы фінансавага інстытута ў 2024 годзе і выбранне органаў кіравання, перадае БелТА.
Аляксандр Турчын падкрэсліў, што вынікі мінулага года для Банка развіцця можна ацэньваць як паспяховыя. «Многія прыярытэтныя напрамкі развіваюцца дынамічна, у тым ліку экспартнае фінансаванне», — адзначыў ён.
Паводле слоў прэм’ер-міністра, падчас такіх пасяджэнняў важна не толькі пазначыць станоўчыя моманты, але і закрануць складанасці, каб аператыўна знайсці аптымальныя рашэнні.
«Банк захоўвае лідзіруючыя пазіцыі ў экспартным фінансаванні. Аб’ём выдачы такіх крэдытаў за мінулы год склаў Br7,6 млрд.пры гэтым узрастае роля фінансавага інстытута ў пытаннях садзейнічання экспартнай дзейнасці айчынных арганізацый», — адзначыў прэм’ер.
Кіраўнік урада таксама падкрэсліў, што ў рамках партнёрскай праграмы фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прафінансавана каля 1 тыс. праектаў у розных сферах эканомікі, у тым ліку экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных, на суму больш як Br357 млн.
Фота БелТА