Top.Mail.Ru

Турчын: Урады Беларусі і Расіі знаходзяць узаемавыгадныя рашэнні, але складанасцяў хапае

Урады Беларусі і Расіі знаходзяць узаемавыгадныя рашэнні, але складанасцяў хапае. Пра гэта заявіў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын тэлеканалу «Першы інфармацыйны», паведамляе БелТА.



Кіраўнік урада адзначыў, што ў беларуска-расійскіх адносінах традыцыйна шырокі спектр кірункаў супрацоўніцтва, уключаючы і энерганосьбіты, і прадукцыю прамысловасці, і прадукты харчавання. «Гэта значыць увесь спектр. Таму што ў нас жа сёння аб’ём тавараабароту велізарны. Таму ідзе планамерная работа па ўсіх кірунках», — канстатаваў ён.

«Што ўсё добра і ўсё выдатна, напэўна, так не скажаш, ды і так не павінна быць, таму што ў кожнага боку ёсць свае інтарэсы. Але мы знаходзім узаемавыгадныя рашэнні, якія нам дазваляюць нарошчваць аб’ём узаемнага тавараабароту, рэалізоўваць сумесныя праекты. Гэта штодзённая работа, якая сёння рухаецца, ідзе, і ідзе нядрэнна», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.


Паводле яго слоў, урады абедзвюх дзяржаў вельмі шчыльна працуюць, склаліся добрыя ўзаемаадносіны беларускага боку са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі, з віцэ-прэм’ерамі, міністрамі. «Усё нядрэнна. Але яшчэ раз паўтару, што складанасцяў хапае», — адзначыў Прэм’ер-міністр Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю