Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям VII рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года», паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
«Конкурс «Сям’я года» стаў яркай і маштабнай падзеяй, якая адлюстроўвае галоўныя каштоўнасці беларускага народа — гэта сям’я, любоў да дзяцей, павага да бацькоў і старэйшага пакалення, захаванне традыцый і памяці нашых продкаў», — гаворыцца ў прывітанні.
Аляксандр Турчын адзначыў, што ў рамках адборачных тураў сотні шматдзетных сем’яў з усіх куткоў краіны стваралі сацыяльныя праекты, вывучалі гісторыю свайго роду і дзяліліся сакрэтамі сямейнага шчасця.
«Сваім прыкладам вы натхняеце моладзь на выбар правільнай траекторыі паспяховага сямейнага жыцця, таму што вялікая сям’я — значыць вялікае шчасце, а дзеці — галоўнае ў жыцці багацце, у іх працяг беларускай нацыі», — адзначыў кіраўнік урада.
Дзяржава мэтанакіравана і бесперапынна інвесціруе ў сям’ю, рэалізуючы маштабныя сацыяльныя праграмы і ствараючы сучасную інфраструктуру для жыцця і выхавання здаровых і адукаваных дзяцей. Шматдзетныя сем’і — залог дэмаграфічнай бяспекі. «Перакананы, што шматдзетная сям’я — гэта сапраўдны арыенцір паспяховага жыцця і самарэалізацыі», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.
Прэм’ер-міністр пажадаў усім удзельнікам і гасцям конкурсу творчага натхнення, невычэрпнага энтузіязму, міру і дабра. «Няхай гэты конкурс стане для кожнай сям’і радаснай і незабыўнай жыццёвай падзеяй», — сказаў на заканчэнне ён.