Экспартна арыентаваныя галіны эканомікі маюць патрэбу ў сістэмных рашэннях, каб не даводзілася прасіць аб дзяржаўнай падтрымцы. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Па словах Прэм’ер-міністра, беларуская эканоміка сутыкаецца з мноствам выклікаў. У прыватнасці, некаторыя складанасці зведвае галіна машынабудавання. «Усё ж мы гістарычна заўсёды былі нацэлены перш за ўсё на расійскі рынак. І, вядома, сітуацыя на рынку нашага найбліжэйшага і найбуйнейшага партнёра не можа не адбівацца (на беларускай галіне. — Заўв. БелТА)», — растлумачыў Аляксандр Турчын.
«Экспарт — гэта жорсткая, канкурэнтная барацьба. Нам хацелася б, каб мы па некаторых галінах, прадпрыемствах знайшлі сістэмныя рашэнні, якія б не прымушалі нас праз нейкі пэўны прамежак часу зноў прыходзіць да Прэзідэнта і прасіць дзяржаўнай падтрымкі», — сказаў кіраўнік урада.
Яшчэ адна задача, пастаўленая перад урадам, — стрымліванне інфляцыі. Пры гэтым Аляксандр Турчын падкрэсліў, што, займаючыся гэтым пытаннем, неабходна знайсці баланс, каб і людзі былі задаволены цэнамі, і прадпрыемствы не былі пастаўлены ў нявыгадныя ўмовы.