Top.Mail.Ru

Турчын: Пры наяўнасці праблем у міждзяржаўных адносінах Беларусь заўсёды адкрыта да дыялогу

Беларусь заўсёды адкрыта да дыялогу са сваімі суседзямі. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«Самае галоўнае, што з суседзямі трэба заўсёды размаўляць, перш чым прымаць нейкія рашэнні. Усё ж такі мы павінны заўсёды дзейнічаць у канструктыўным ключы, зыходзячы з інтарэсаў нашых грамадзян, эканомік, бізнесу», — сказаў Аляксандр Турчын.

Паводле яго слоў, пры наяўнасці праблем у міждзяржаўных адносінах Беларусь заўсёды адкрыта да дыялогу. «Давайце будзем абмяркоўваць, вырашаць гэтыя праблемы. А гэтыя ўсе імпульсіўныя дзеянні, як закрыццё граніц, не вельмі ўпрыгожваюць людзей такога высокага ўзроўню», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю