Top.Mail.Ru

Турчын паставіў сельгасарганізацыям задачу да 1 чэрвеня максімальна знізіць наступствы вясновых замаразкаў

Бягучы стан пасеваў, перспектывы ўраджаю-2025 і меры па пераадоленні наступстваў вясновых замаразкаў абмеркавалі ўчора на нарадзе ў Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Як падкрэсліў Аляксандр Турчын, для павышэння ўраджайнасці і зніжэння наступстваў замаразкаў збожжавая група павінна быць кампенсавана за кошт перасеву пашкоджаных плошчаў аднагадовымі травамі і кукурузай на зерне.

Пагодна-кліматычныя ўмовы бягучага года дазволілі сельскагаспадарчым арганізацыям прыступіць да вясновых палявых работ у сакавіку, што практычна на месяц раней за існуючыя тэрміны. Аднак цёплае надвор’е чаргавалася з рэзкім пахаладаннем і працяглымі замаразкамі з канца красавіка па першы тыдзень мая, што адбілася на развіцці сельскагаспадарчых культур ва ўсіх рэгіёнах краіны. Найбольш пацярпелі пасевы азімых культур. Пашкоджаныя пасевы адназначна патрабуюць дадатковых мер догляду, а тыя, якія не ўдалося выратаваць, — перасявання.

— Усе работы павінны быць завершаны да 1 чэрвеня. Таксама акцэнтую ўвагу, што безгаспадарчасць не ўдасца спісаць на ўмовы надвор’я, — падкрэсліў Прэм’ер-міністр.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю