Top.Mail.Ru
537

Стратэгічныя задачы дзеля дабрабыту будучых пакаленняў

Ме­на­ві­та так Бе­ла­русь раз­гля­дае за­ха­ван­не пры­род­ных рэ­сур­саў, мі­ні­мі­за­цыю ант­ра­па­ген­на­га ўздзе­ян­ня і змя­нен­ня клі­ма­ту



Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр ТУРЧЫН на пленарным пасяджэнні «Экалагічныя выклікі: на шляху да ўстойлівага развіцця» Міжнароднай экалагічнай канферэнцыі, якая адбылася на тэрыторыі курорта «Манжэрок» у Рэспубліцы Алтай.

Аляксандр Турчын адзначыў, што павышаная сусветная ўвага да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя і захавання экалагічнай чысціні планеты — не проста даніна модзе, а імкненне сфарміраваць трывалую мадэль устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

«У Беларусі ахова навакольнага асяроддзя адносіцца да ключавых кірункаў дзяржаўнай палітыкі і мае комплексны характар. Яна закранае ўсе прыродныя кампаненты, экасістэмы, а таксама эканоміку, ахову здароўя, навуку, адукацыю і іншыя сферы дзейнасці дзяржавы і чалавека. У адпаведнасці з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь асноўнымі нацыянальнымі інтарэсамі ў экалагічнай сферы з’яўляюцца экалагічна арыентаванае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы, захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і адаптацыя да змянення клімату», — абазначыў Аляксандр Турчын.

«Мы разглядаем захаванне прыродных рэсурсаў, мінімізацыю антрапагеннага ўздзеяння і змянення клімату як стратэгічныя задачы, ад якіх залежыць дабрабыт будучых пакаленняў», — падкрэсліў беларускі Прэм’ер, дадаўшы, што ў Беларусі прынцыпы зялёнай і цыркулярнай эканомік замацаваны на заканадаўчым узроўні ў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года, а таксама ў іншых праграмных дакументах доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага планавання

Асобна Прэм’ер-міністр спыніўся на праблеме ўключэння адходаў у другасны абарот. «Сёння ў рэспубліцы ўзровень выкарыстання адходаў вытворчасці (без уліку буйнатанажных адходаў) складае каля 90 працэнтаў, цвёрдых камунальных адходаў — каля 40 працэнтаў», — расказаў Аляксандр Турчын.

Ён адзначыў, што ў маі 2025 года Прэзідэнтам Беларусі пастаўлена задача па фарміраванні цэласнай сістэмы кіравання ўсімі відамі адходаў і стварэнні аўтаматызаванай сістэмы ўліку аб’ёмаў утварэння адходаў, іх руху на ўсіх этапах — ад утварэння да выкарыстання.

«У бліжэйшы час у Рэспубліцы Беларусь будзе зацверджана стратэгія абыходжання з адходамі вытворчасці і спажывання ў краіне. Стратэгія стане асноўным дакументам, які комплексна вызначае мэту і перспектывы развіцця сістэмы абыходжання з адходамі, і будзе накіравана на фарміраванне эфектыўнай сістэмы абыходжання з адходамі з адзінай глабальнай мэтай — за-беспячэнне да 2040 года ўзроўню выкарыстання адходаў вытворчасці і спажыванняне менш як 90 працэнтаў», — падкрэсліў Прэм’ер-міністр.

Аляксандр Турчын адзначыў, што дзякуючы сістэмнай і мэтанакіраванай рабоце, цяпер у сусветным рэйтынгу па індэксе экалагічнай эфектыўнасці Беларусь займае 32-е месца са 180 краін свету. Ён таксама абазначыў, што работа вядзецца па ўсіх кірунках.

  • Нацыянальная палітыка ў галіне аховы і выкарыстання вод грунтуецца на прынцыпах паляпшэння экалагічнага стану паверхневых водных аб’ектаў і папярэджання іх забруджвання і вычэрпвання. «Рэспубліка Беларусь змагла забяспечыць эканамічны рост на фоне зніжэння спажывання водных рэсурсаў: аб’ёмы здабычы вод адносна 2000 года скараціліся на 24 працэнты», — расказаў Аляксандр Турчын. Ён дадаў, што ў выніку своечасовай рэканструкцыі і мадэрнізацыі камунальных ачышчальных збудаванняў скід недастаткова вычышчаных сцёкавых вод за апошнія 20 гадоў скараціўся ў 7,8 раза і цяпер не перавышае 0,2 працэнта ад агульнага аб’ёму сцёкавых вод, якія скідаюцца ў паверхневыя водныя аб’екты.

Таксама ў сваім выступленні Прэм’ер-міністр расказаў аб рабоце па забеспячэнні належнай якасці атмасфернага паветра. Маніторынг ажыццяўляецца ва ўсіх прамысловых гарадах краіны, сетка назіранняў пастаянна пашыраецца і ўдасканальваецца.

Яшчэ адна тэма, якую закрануў Аляксандр Турчын, — выкананне міжнародных кліматычных абавязацельстваў, у рамках якіх па Парыжскім пагадненні «беларускім бокам пастаўлена мэта — скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года на 35-40 працэнтаў адносна ўзроўню 1990 года. Цяпер гэты паказчык намі перавыкананы і ідзе работа па распрацоўцы новай,больш амбіцыйнай мэты па скарачэнні выкідаў».

Прэм’ер-міністр таксама расказаў, што ў Беларусі значна ўзрасло выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, такіх як ветра-, гідра- і сонечная энергія, дасягнуўшы 7,3 працэнта ў агульным аб’ёме цеплавой і электрычнай энергіі, якая пастаўляецца. Аляксандр Турчын таксама адзначыў, што ў Беларусі актыўна развіваецца электратранспарт. Колькасць легкавых электрамабіляў вырасла ў 3,4 раза за 2024 год. Расце і доля пасажырскага гарадскога электрычнага транспарту, якая сёння ў Мінску складае больш як 40 працэнтаў і працягвае расці.

Спыніўся спікер і на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, якія складаюць прыродны каркас нашай краіны. «Беларусь дасягнула адчувальных вынікаў і дэманструе істотны прагрэс у гэтым кірунку, асабліва за апошняе дзесяцігоддзе. Сістэма, якая існуе ў краіне, уключае 1355 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. У выніку планамернай работы ўстойліва расце плошча ахоўных прыродных тэрыторый, сёння яна складае 9,2 % тэрыторыі краіны», — расказаў Аляксандр Турчын.

«Дзякуючы сістэмнай і мэтанакіраванай працы цяпер у сусветным рэйтынгу па індэксе экалагічнай эфектыўнасці Беларусь займае 32-е месца са 180 краін свету. Рэспубліка Беларусь не будзе спыняцца на дасягнутым і прадоўжыць прыкладаць намаганні ў выкананні пастаўленых задач у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў», — рэзюмаваў беларускі Прэм’ер.

У тэму

На палях канферэнцыі Аляксандр Турчын правёў шэраг двухбаковых сустрэч. Прэм’ер-міністр Беларусі сустрэўся з Прэм’ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым.

Як адзначыў Аляксандр Турчын, адносіны паміж Узбекістанам і Беларуссю развіваюцца даволі актыўна. У першую чаргу дзякуючы ўзаемаадносінам двух прэзідэнтаў, якія дабаўляюць паскарэнне рэалізацыі планаў у розных сферах супрацоўніцтва.

Прэм’ер-міністр таксама адзначыў высокую цікавасць да рэалізацыі розных праектаў з боку бізнесу. «Узровень нашага супрацоўніцтва і ў бягучым годзе рост тавараабароту паказваюць, што адносіны паміж нашымі краінамі рухаюцца па траекторыі, якая ўзыходзіць, і, магчыма, наспела неабходнасць падпісання дакументаў аб стратэгічным партнёрстве паміж Узбекістанам і Беларуссю. Наш бізнес актыўна інвесціруе»

Аляксандр Турчын дадаў, што кампаніі з Беларусі гатовы супрацоўнічаць з Узбекістанам. Так як гэта перспектыўны напрамак, то, магчыма, неабходна «аказаць дапамогу нашаму бізнесу ў актывізацыі менавіта гэтых форм супрацоўніцтва», падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Прэм’ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў таксама пацвердзіў зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва паміж краінамі.

На палях экалагічнага форуму таксама адбылася сустрэча Аляксандра Турчына з кіраўніком Сбербанка Германам Грэфам, падчас якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва.

Паводле БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю