Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў сустрэчу са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі захоўваюць шчыльны графік асабістых сустрэч і тэлефонных перагавораў.
Сёння ў цэнтры ўвагі — паглыбленне эканамічнай інтэграцыі і іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
На сустрэчы таксама ішла размова аб форуме «ІНАПРАМ», які стартуе ў Екацярынбургу. Аляксандр Турчын адзначыў:
— Форум «ІНАПРАМ» — гэта вялікая справа не толькі для Расійскай Федэрацыі, але і для Беларусі, для краін ЕАЭС. Таму, вядома, нашы новыя дасягненні, сумесныя праекты — гэта ўсё ўражвае. У нас ёсць куды далей рухацца.
Міхаіл Мішусцін у сваю чаргу дадаў:
— Беларуская прадукцыя ўражвае. Вельмі шмат цікавых, інавацыйных рашэнняў. На стэндах будуць прадстаўлены колавая тэхніка, аўтамабільная тэхніка, прамысловая і іншае. Таксама на форуме будуць закрануты пытанні, звязаныя з вуглевадародамі, і пытанні ў сферах энергетыкі, фінансавай і сацыяльна-культурнай.
Асноўная тэма выставы — «Індустрыя 360: вытворчасць без межаў». Асаблівая ўвага будзе нададзена фарміраванню гнуткіх вытворчых сістэм, ствараных на стыку аўтаматызацыі, штучнага інтэлекту і адзіных індустрыяльных экасістэм.