Мэты і задачы, вызначаныя ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку, павінны быць рэалістычнымі. Пра гэта заявіў журналістам Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын па выніках пасяджэння Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (УНС) 25 лістапада, дзе ён дакладваў як старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні наступнага пасяджэння УНС, перадае БелТА.
Адным з ключавых пытанняў парадку дня сходу, запланаванага на 18-19 снежня, стане зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку. Зараз гэты дакумент актыўна абмяркоўваецца ў тым ліку з дэлегатамі УНС. Прэм’ер-міністр мяркуе, што фундаментальных змяненняў у выніку дыскусій не будзе, бо дакумент старанна рыхтаваўся, у тым ліку з улікам маштабных даследаванняў, якія праводзіў БІСД.
«Мы бачым тыя пытанні, якія хвалююць нашых людзей», — адзначыў кіраўнік урада.
«Самае галоўнае — каб усе нашы мэты і задачы (вызначаныя ў гэтай праграме. — Заўв. БелТА) былі рэалістычныя. Прэм’ер-міністру трэба выходзіць на трыбуну кожны год і дакладваць аб ходзе выканання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Вядома, хацелася б, каб у нас большасць паказчыкаў, параметраў выконвалася. Гэта не проста лічбы. Лічбы дзеля лічбаў нікому не патрэбныя. Мы вырашаем канкрэтныя праблемы людзей. Хацелася б, каб за наступную пяцігодку многія пытанні, якія назапасіліся і хвалююць грамадзян, мы маглі калі не на 100 %, то, скажам так, у значнай долі вырашыць», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.