Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта БелТА паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, прысяга прэзідэнта прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці членаў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў не пазней за два месяцы з дня абрання прэзідэнта.
Фота БелТА