УП «Белтэхагляд» запусціла паслугу «Начны дазор» для камфортнага праходжання тэхагляду, паведамляецца на сайце прадпрыемства.
УП «Белтэхагляд» запусціла паслугу «Начны дазор» для камфортнага праходжання тэхагляду, паведамляецца на сайце прадпрыемства.
Рэспубліканскае ўнітарнае сэрвіснае прадпрыемства «Белтэхагляд», імкнучыся зрабіць працэс праходжання дзяржтэхагляду максімальна зручным і адаптаваным, гатова падстроіцца пад рабочы графік аўтаўладальнікаў. У сувязі з гэтым прадпрыемствам рэалізавана новая паслуга — «Начны дазор».
Сутнасць яе заключаецца ў арганізацыі індывідуальнага прыёму, падрыхтоўцы вытворчага абсталявання дыягнастычнай лініі і браніраванні персанальнага тэхналагічнага часавага калідора для правядзення кантрольна-дыягнастычных работ транспартных сродкаў у начны час.
Перавагі:
Зручны час: прыём ажыццяўляецца падчас начных змен у аўторак і чацвер з 22:00 да 01:00 наступнага дня.
Любы транспарт: паслуга даступная для ўсіх катэгорый транспартных сродкаў.
Без чэргаў: на адзін часавы інтэрвал рэгіструецца толькі адзін аўтамабіль.
Гарантыя гатоўнасці: да вашага прыезду лінія і абсталяванне будуць цалкам падрыхтаваны да работы.
Парадак запісу і аплаты:
Пры запісе неабходна паведаміць супрацоўніку прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар мабільнага тэлефона і ўнікальныя нумары транзакцый з сістэмы АРІП. Аплата паслугі «Начны дазор», а таксама перадаплата за правядзенне дзяржтэхагляду ажыццяўляюцца ў памеры 100% праз сістэму АРІП. Браніраванне лічыцца гарантаваным толькі пасля пацвярджэння плацяжоў.
На прадпрыемстве ўдакладнілі, што паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і атрыманне дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху аплачваюцца дадаткова. Новаўведзеная ж паслуга аказваецца па-за рамкамі абавязковага дзяржаўнага тэхнічнага агляду і аплачваецца асобна, прадастаўляецца на падставе публічнага дагавора ў адносінах да ўсіх катэгорый транспартных сродкаў на наступных дыягнастычных станцыях прадпрыемства:
№ 210, г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 26/13, тэл. +375 (17) 311-09-80 (дад. 216);
№ 200, г. Брэст, вул. 2-я Заводская, 4А, тэл. +375 (162) 34-12-27;
№ 167, г. Віцебск, вул. 6-я Суражская, 9А, тэл. +375 (212) 67-55-70;
№ 255, г. Гомель, вул. Магілёўская, 4А, тэл. +375 (232) 518467, +375 (232) 518365;
№ 235, г. Гродна, вул. Абухава, 28, тэл. +375 (152) 71-25-94;
№ 252, г. Магілёў, вул. Кулібіна, 31, тэл. +375 (222) 63-88-07, +375 (29) 700-28-93.