У Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі адбылося першае пасяджэнне новага складу Маладзёжнага савета пры ЦВК. Гэтае грамадскае фарміраванне ўпершыню было створана ў 2023 годзе. Згодна з палажэннем, яно ўтвараецца на два гады.
Маладзёжны савет — пастаянна дзейны дарадчы, кансультатыўны орган, які закліканы садзейнічаць павышэнню прававой культуры выбаршчыкаў, павышэнню электаральнай актыўнасці моладзі, фарміраванню яе ўсвядомленай цікавасці да ўдзелу ў кіраванні справамі грамадства і дзяржавы.
«Склад Маладзёжнага савета поўнасцю абноўлены не выпадкова. Мы хочам і ў далейшым пашыраць кола маладых людзей, якія будуць паглыблены ў электаральную тэматыку і прымуць актыўны ўдзел у распаўсюджванні адпаведных ведаў», — адзначылі ў ЦВК.
- Ранейшым складам Маладзёжнага савета за два гады напрацаваны даволі нядрэнны вопыт: праведзены цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне электаральнай культуры моладзі, вызначаны эфектыўныя метады работы, запушчаны тэлеграм-канал «Выбар.by». А фармат зносін па прынцыпе «роўны навучае роўнага» даказаў сваю папулярнасць. Члены Савета ўдзельнічалі ў маладзёжных праектах, у тым ліку на міжнародным узроўні, у валанцёрскім руху ў перыяд правядзення выбараў.
Як паказвае практыка, удзел у рабоце Маладзёжнага савета дазваляе маладым людзям не толькі вывучаць выбарчае заканадаўства і тэхналогіі, удзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяцца ЦВК, у тым ліку на міжнародным узроўні, але і развіваць такія асобасныя якасці, як арганізатарскія здольнасці, аратарскае майстэрства, камунікатыўныя і крэатыўныя навыкі, матывацыя да самаразвіцця.
Веды, якія юнакі атрымліваюць, працуючы ў складзе Маладзёжнага савета, дапамогуць у далейшым прафесійным станаўленні і развіцці, а таксама могуць быць выкарыстаны ў працэсе вучобы, напісанні навукова-даследчых работ, прафесійнай і грамадскай дзейнасці, выказаў упэўненасць.
Таксама на пасяджэнні, якое прайшло ў рамках ІІ Міжнароднага электаральнага форуму, на пасаду старшыні Маладзёжнага савета выбраны Мікіта Глаз.
Па матэрыялах БелТА