Top.Mail.Ru

Ціктокер са Жлобіна падмануў 128 аматараў эзатэрыкі. Абвінавачаны пад вартай

Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці ўстаноўлены абставіны супрацьпраўнай дзейнасці 23-гадовага ціктоккера са Жлобіна.



Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, фігурант у асабістым акаўнце папулярнай платформы актыўна рэкламаваў акультна-магічныя паслугі. Малады чалавек рэгулярна вёў стрымы і прапаноўваў хуткае вырашэнне надзённых праблем.

Самым вялікім попытам карысталася варажба на картах. У топе запытаў — зняцце псуты і абарона ад негатыву. У ліку аплачаных паслуг — рытуалы на поспех, чыстка золата ад сурокаў, адвод палюбоўніцы ад мужа. Аматары эзатэрыкі пераводзілі грошы салодкамоўнаму «містыку» і безвынікова чакалі цуду. Аднак у міліцыю звярнуліся адзінкі.

Праваахоўнікі без цяжкасцей ўстанавілі асобу «прадказальніка» — непрацуючага ўраджэнца Жлобіна.

Следствам устаноўлена, што з кастрычніка 2022 года па люты 2025-га фігурант падманным шляхам прысвоіў грошы не менш як 128 жыхароў усіх рэгіёнаў Беларусі. Злачынны ўлоў — звыш 32 тысяч рублёў, залаты ланцужок. Узрост пацярпелых — ад 22-х і да 61 года. Кожны шосты — мужчына. Самыя буйныя ўліванні ў кішэню фігуранта зрабілі 27-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці (звыш 3000 рублёў) і 38-гадовая жыхарка Мінска (звыш 2500 рублёў).

На падставе сабраных па справе доказаў ураджэнцу Жлобіна прад’яўлена абвінавачанне па ч.3 арт.209 (махлярства ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З санкцыі пракурора да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю