Пра надвор’е ў Беларусі 18 сакавіка расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман, у цэнтральных і ўсходніх раёнах на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень усходні, паўночна-ўсходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём будзе 8-14 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 6-7 градусаў.