Top.Mail.Ru
246

Ці трэба дэклараваць набыты за мяжой смартфон, растлумачылі ў ДМК

Ці трэба дэклараваць набыты за мяжой дарагі смартфон, расказала БелТА.


У Мытным камітэце вырашылі адказаць на распаўсюджанае пытанне: як правільна завезці ў Беларусь, напрыклад з Польшчы, iPhone коштам $1500, едучы на легкавым аўтамабілі. Ці трэба дэклараваць тавар і выплачваць плацяжы?

У ДМК растлумачылі, паколькі кошт iPhone перавышае бязмытную норму ўвозу наземным транспартам у 500 еўра, яго неабходна задэклараваць і выплаціць мытную пошліну ў памеры 30 % ад кошту ў частцы перавышэння вартаснай нормы.

Пры выплаце мытных пошлін, падаткаў у дачыненні да тавараў для асабістага карыстання таксама падлягае выплаце збор за здзяйсненне мытных аперацый у памеры Br10.

Таму пры перасячэнні мяжы трымацца неабходна чырвонага калідора пункта пропуску і выконваць вышэйназваныя дзеянні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю