Top.Mail.Ru
175

Ці можна вярнуцца ў водпуск па доглядзе дзіцяці пасля датэрміновага выхаду з яго, растлумачылі ў Мінпрацы

Ці можна вярнуцца ў водпуск па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў, калі выйшлі з яго датэрмінова, растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.



У ведамстве адзначылі, што любы чалавек, які знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў, можа выйсці з яго і затым зноў аформіць водпуск.

«Пры гэтым важна ўлічыць, што пры выхадзе на работу на поўную стаўку дапамога будзе захавана ў памеры 50 працэнтаў, а пры рабоце не больш як на 0,5 стаўкі — у памеры 100 працэнтаў. Пры паўторным афармленні водпуску дапамога прадоўжыцца ў поўным памеры», — дадалі ў Мінпрацы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю