Top.Mail.Ru
51

Ці можна вярнуць грошы, калі купіў няякасны анлайн-курс, расказалі ў МАРГ

Анлайн-курсы не губляюць сваёй актуальнасці, але часта ў іх няма ніякай практычнай каштоўнасці. Ці можна вярнуць грошы за «навучанне», якое не апраўдала чаканняў, расказалі ў МАРГ, піша mlyn.by.

МАРГ класіфікуе гэтыя інфапрадукты як аплатныя паслугі.

«Закон прадугледжвае ў выпадку неналежнай якасці гэтых самых паслуг магчымасць запатрабаваць скасаванне дамовы», — расказаў намеснік начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Юрый Пыр’еў.

Такім чынам, за няякасны курс сапраўды можна запытаць вяртанне грошай, але з адным нюансам.

Кваліфікаваць спрэчкі спецыялістам МАРГ часцяком вельмі складана. Таму калі спажывец мае намер абараняць свае правы, то трэба вельмі дакладна апісаць прэтэнзію да якасці.

Пажадана вылучыць тэзісы, якія абяцалі выканаць, але гэтага не адбылося.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю