«Асаблівасці парадку і ўмоў перамяшчэння праз мытную граніцу ЕАЭС міжнародных паштовых адпраўленняў і тавараў, якія перасылаюцца ў іх, вызначаны палажэннямі Мытнага кодэкса ЕАЭС і Закона „Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь“. Не дапускаецца перасылка ў МПА тавараў: забароненых да перасылкі ў адпаведнасці з актамі Сусветнага паштовага саюза; якія не падлягаюць перасылцы ў МПА, іх пералік зацверджаны Рашэннем Калегіі ЕЭК ад 28 чэрвеня 2024 № 62», — гаворыцца ў паведамленні. Ювелірныя вырабы не адносяцца да тавараў, забароненых да перасылкі, і ўвозяцца па агульнапрынятых для ўсіх іншых катэгорый тавараў правілах. Без выплаты мытных пошлін, падаткаў можна ў МПА перавозіць тавары коштам, эквівалентным 200 еўра, і вагой не больш за 31 кілаграм.
У Дзяржаўным мытным камітэце звярнулі ўвагу на тое, што забаронена перамяшчаць у міжнародных паштовых адпраўленнях прамысловыя (непрамысловыя) прыродныя алмазы, а таксама неапрацаваныя або апрацаваныя каштоўныя камяні (акрамя алмазаў), названыя ў пунктах 12-13 пераліку тавараў, якія не падлягаюць перасылцы.