Top.Mail.Ru
174

Ці можна гатаваць на святой вадзе: адказалі ў БПЦ

Святую ваду можна ўжываць у любым выглядзе — у тым ліку выкарыстоўваць пры гатаванні. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Дзмітрый Харошка. Паведаміла «Мінская праўда».


Калі і як піць святую ваду

Па словах святара, святую ваду дапушчальна ўжываць штодня. Па традыцыі яе п’юць нашча — адразу пасля абуджэння. Аднак строгіх абмежаванняў няма.

— Калі чалавеку хочацца піць, лепш выпіць святой вады. Гэта не забаронена ні ў які час сутак, — растлумачыў протаіерэй.

Ці можна выкарыстоўваць святую ваду пры гатаванні

Протаіерэй Дзмітрый Харошка адзначыў, што святую ваду дазваляецца дадаваць і ў ежу.

— Калі мы гатуем ежу, мы таксама можам выкарыстоўваць святую ваду, — сказаў ён.

Пры гэтым, паводле яго, няма неабходнасці браць вялікую колькасць асвячонай вады.

— Дастаткова дадаць шклянку ці нават палову шклянкі, — удакладніў святар.

Чаму святую ваду лічаць асаблівай

Як патлумачыў протаіерэй, у момант асвячэння вада вяртаецца да свайго першароднага стану.

— У ёй знікае ўсё, што можа спрыяць разбурэнню, — адзначыў ён.

Пры гэтым, па словах святара, святую ваду могуць «разбураць» ужо самі людзі.

— Разбураюць яе нашы чалавечыя грахі, — дадаў протаіерэй Дзмітрый Харошка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю