Top.Mail.Ru

Ці чакаць замаразкаў 28 красавіка ў Беларусі, адказалі сіноптыкі

Ноччу 28 красавіка ў многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў, аб’яўлена штармавое папярэджанне. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём у многіх раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, месцамі — 15-20 м/с.

Ноччу месцамі тэмпература паветра складзе ад 1 да 3 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 5-11 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю