Ці варта чакаць пацяплення адносін з еўрапейскімі суседзямі, расказаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.
Кіраўнік ведамства ўпэўнены, што пацяпленне адносін з еўрапейскімі суседзямі рэальнае. На яго думку, найхутчэй узаемадзеянне адновіцца з Польшчай. «Гэта краіна, якая бачыць сябе рэальным рэгіянальным лідарам і робіць усё, каб гэтага дасягнуць, — праводзіць прагматычную палітыку, у якой не можа дапусціць белых плям. Шлях з нашымі збеглымі — гэта шлях у нікуды. Думаю, яны гэта зразумеюць, падвядуць рысу пад гэтай гісторыяй і пачнуць выбудоўваць супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў па абодва бакі граніцы, вяртацца да гандлёва-эканамічнага і міжчалавечага ўзаемадзеяння з Беларуссю», — растлумачыў Максім Рыжанкоў.
Некалькі іншы пункт гледжання складаецца ў дачыненні да Літвы. «Гэта краіна, у якой палітыкі, на жаль, не думаюць і не збіраюцца думаць аб сваім народзе. Яны абавязаны сваімі пасадамі не літоўскаму народу, а брусельскаму ці вашынгтонскаму абкамам. І будуць рабіць усё, што ім адтуль скажуць. Гэтым яны непрадказальныя. Складана працаваць з партнёрам, які прачынаецца з галаўным болем, а засынае — з зубным, ад чаго ў яго мяняецца настрой. І калі адкрыецца акно магчымасцяў для аднаўлення супрацоўніцтва, трэба будзе некалькі разоў падумаць, наколькі адкрываць гэта акно і ці трэба ўвогуле яго адкрываць», — дадаў міністр.