Сітуацыя з курсам беларускага рубля пакуль стабільная, яго ўмацаванню апошнім часам спрыяў шэраг фактараў, але ў далейшым не выключана невялікае паслабленне. Пра гэта расказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, перадае БелТА.
Адказваючы на пытанне, наколькі доўгачасовы трэнд на ўмацаванне беларускага рубля, кіраўнік Нацбанка сказаў: «Сітуацыя пакуль стабільная. На курс рубля ўплываюць у першую чаргу рыначныя фактары, якія, натуральна, звязаныя з геапалітычнымі. Я ўжо неаднаразова казаў, што мы не гуляем спецыяльна супраць долара, не аслабляем рубель, не ўмацоўваем рубель. Таму пакуль сітуацыя на рынку складваецца такая. Думаю, што яна цалкам задавальняе галоўным чынам беларускіх экспарцёраў, якія прадаюць прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю».
«Цяпер і аб’ектыўныя фактары (аказваюць уплыў на курс рубля. — Заўв. БелТА), такія як падатковы перыяд. Гэта значыць прапанова валюты досыць высокая на рынку. Таму, адпаведна, курс рэагуе такім чынам. У далейшым, напэўна, можна чакаць невялікага аслаблення курсу рубля. Але рэзкіх нейкіх перападаў мы не прагназуем», — заявіў Раман Галоўчанка.