Ці будзе ў Беларусі ўзмацненне ветру 7 красавіка, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), днём па поўдні магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, па паўднёва-заходняй частцы чакаюцца парывы да 15-20 м/с. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 5 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 3-9 градусаў.