Top.Mail.Ru
303

Ці адменяць у Беларусі тэхагляд?

У Расіі для транспарту фізічных асоб адменены абавязковы тэхагляд. А ці будзе такая навізна ў Беларусі? Пра гэта перадае АНТ.


Як да такіх зменаў ставяцца ў Мінтрансе, расказаў Рыгор Глазкопершы намеснік міністра транспарта і камунікацый. Фрагмент ягонага выступлення апублікаваны ў Тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Як адзначыў Рыгор Глазко, у Мінтрансе такую пазіцыю не падтрымліваюць. З імі салідарныя і ў МУС, і ў Дзяржаўтаінспекцыі.

«Па-першае, гэта, на нашу думку, прывядзе да пагаршэння сітуацыі з бяспекай на дарогах агульнага карыстання. Па-другое, беларускі сертыфікат аб праходжанні тэхагляду прызнаны за межамі краіны, у сувязі з гэтым у Беларусі ёсць міжнародныя абавязацельства», – прывёў аргументы прадстаўнік Міністэрства транспарту і камунікацый.

Фота з адкрытых крыніц
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю