Цэны на электраэнергію ў краінах Балтыі працягваюць расці. У Латвіі на мінулым тыдні сярэдні кошт павялічыўся ўдвая і дасягнуў 149,49 еўра за мегават-гадзіну (МВт.г), паведамляюць латвійскія СМІ. Пра гэта расказвае БелТА.
У Літве сярэдні кошт электраэнэргіі таксама вырас у 2,1 раза і склаў 149,49 еўра за МВт.г. У Эстоніі сярэдняя цана дасягнула 147,07 еўра за МВт.г, што таксама азначае двухразовы рост.
На мінулым тыдні, па меры далейшага зніжэння тэмпературы паветра, спажыванне электраэнергіі ў краінах Паўночнай Еўропы і Балтыі дасягнула найвышэйшага ўзроўню за апошнія гады. На фоне высокага попыту і зніжэння выпрацоўкі ветравых і сонечных электрастанцый цэны на электраэнергію істотна выраслі.