Top.Mail.Ru

Цэнтр пляжных відаў спорту адкрыўся ў Мінску

На тэрыторыі САК «Алімпійскі» адбылася цырымонія адкрыцця Цэнтра пляжных відаў спорту «Пясчаная дзюна», паведамляе БелТА.



Будаўніцтва аб’екта доўжылася 18 месяцаў. У цэнтры прадугледжаны розныя трансфармацыі гульнявога поля за кошт вертыкальных сістэм падзелу залы, а таксама ўстаноўленых у пяску траўмабяспечных гільзаў з крыжавінамі для размяшчэння спартыўнага абсталявання. Гульнявое поле запоўнена кварцавым пяском ПКФ 0,8 вытворчасці філіяла «Гомельскі горна-абагачальны камбінат» ААТ «Гомельшкло» з сістэмай падагрэву пад гульнявымі пляцоўкамі.

 

«Гістарычная падзея для нашага спорту, бо гэта першы аб’ект свайго роду ў Беларусі. Наша зборная па пляжным футболе заслужыла такія ўмовы. Цэнтр пабудаваны ў рэкордныя тэрміны, я здзіўлены яго прыгажосцю і размахам, — сказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. — Спадзяюся, наяўнасць такога аб’екта дасць новы імпульс у развіцці пляжных відаў спорту, а вынікі на сусветнай арэне стануць яшчэ больш значнымі. Хоць, здавалася б, што можа быць больш важкім, чым вывеска „Беларусь — Бразілія“ ў фінале чэмпіянату свету. Яшчэ некалькі гадоў таму мы маглі пра такое толькі марыць. Упэўнены, трымаць гэты ўзровень мы зможам не адзін год».

Цэнтр «Пясчаная дзюна» будзе выкарыстоўвацца для правядзення трэніровак і спаборніцтваў па пляжным футболе, пляжным валейболе, пляжным тэнісе, пляжным гандболе, фрысбі-фрыстайле і іншых дысцыплінах.



Фота Віталя Піваварчыка

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю