Top.Mail.Ru
198

Цэнтр кібербяспекі і рэагавання на кіберінцыдэнты створаны на БЧ

Цэнтр кібербяспекі і рэагавання на кіберінцыдэнты створаны на Беларускай чыгунцы, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.



Як адзначылі ў прэс-цэнтры, пытанню забеспячэння кібербяспекі надаецца пільная ўвага. 

«Прававыя асновы абароны крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры ўстаноўленыя ўказам № 40 „Аб кібербяспецы“. Створана і функцыянуе нацыянальная сістэма забеспячэння кібербяспекі, сфарміраваны шматузроўневы механізм процідзеяння кібератакам на дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама крытычную інфармацыйную інфраструктуру. Улічваючы складанасці вытворчых працэсаў і досыць высокі ўзровень укаранення IT-тэхналогій на Беларускай чыгунцы прынята рашэнне аб стварэнні Цэнтра кібербяспекі і рэагавання на кіберінцыдэнты», — растлумачылі ў прэс-цэнтры.


З атрыманнем статусу атэставанага цэнтра БЧ стала паўнапраўным удзельнікам нацыянальнай сістэмы калектыўнай кібербяспекі. Гэта званне дазволіць беларускай магістралі павышаць узровень дасведчанасці аб актуальных кіберпагрозах для аператыўнага выбудоўвання папераджальных мер унутры БЧ. 

Цэнтр кібербяспекі і рэагавання на кіберінстытуты БЧ функцыянуе ў кругласутачным рэжыме. Са спецыялістамі можна звязацца па тэлефоне 225-64-10 альбо адправіць паведамленне па электроннай пошце soc@isc.by.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю