Цэнтр абароны персанальных даных пачаў пазапланавую праверку ТАА «Кампанія Тэз Тур». Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак.
«З прычыны інцыдэнту ў сферы інфармацыйнай бяспекі (аператар пацвердзіў хакерскую атаку) спецыялістамі цэнтра праводзіцца аналіз мер, якія прымаюцца кампаніяй для абароны персанальных даных кліентаў», — паведамілі ў цэнтры.
Адзначаецца, што асаблівая ўвага будзе нададзена праверцы інфармацыі, размешчанай на інтэрнэт-рэсурсах, аб уцечцы персанальных даных.